Статьи

Новости

У сістэме Мінжылкамгаса Беларусі будзе створаны аператар па абыходжанні з другаснымі рэсурсамі

У сістэме Мінжылкамгаса Беларусі будзе створаны аператар па абыходжанні з другаснымі рэсурсамі. Адпаведны Указ № 313 "Аб некаторых пытаннях абыходжання з адходамі спажывання" кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 11 ліпеня.

У адпаведнасці з дакументам узамен раней дзеючай сістэмы плацяжоў экалагічнага падатку прадугледжваецца ўвядзенне прынцыпу пашыранай адказнасці вытворцаў і пастаўшчыкоў пластмасавай, шкляной, папяровай тары, а таксама складанай бытавой тэхнікі, элементаў сілкавання (батарэек), змазачных масел, асвятляльных устройстваў і інш. за збор, абясшкоджванне і (або) выкарыстанне адходаў, якія ўтвараюцца пасля страты спажывецкіх уласцівасцяў тавараў і тары. Уводзімая сістэма шмат у чым аналагічна дзеючым у краінах Еўрапейскага саюза сістэмам экалагічных плацяжоў.

У мэтах каардынацыі і кантролю дзейнасці ў гэтай сферы ў сістэме Мінжылкамгаса будзе створана дзяржаўная некамерцыйная спецыялізаваная арганізацыя па абыходжанні з другаснымі матэрыяльнымі рэсурсамі — аператар. Ён будзе ажыццяўляць каардынацыю дзейнасці па зборы другасных матэрыяльных рэсурсаў, іх абясшкоджванні і (або) выкарыстанні, акумуліраванне фінансавых сродкаў, якія выплачваюцца вытворцамі і пастаўшчыкамі, і далейшае іх накіраванне на рэалізацыю дзяржаўных праграм, арганізацыйна-тэхнічную і інфармацыйную падтрымку сістэмы збору і перапрацоўкі і іншыя мерапрыемствы ў галіне выкарыстання другасных матэрыяльных рэсурсаў.

Вытворцы і пастаўшчыкі спажывецкіх тавараў для збору, абясшкоджвання і (або) выкарыстання адходаў змогуць выкарыстоўваць як уласныя сістэмы збору адходаў, так і заключаць дагавор на правядзенне гэтых дзеянняў з аператарам. Памер платы за такія паслугі і парадак яе пералічэння аператару будзе ўстанаўлівацца рашэннем Савета Міністраў.

Усе юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі незалежна ад форм уласнасці і ведамаснай прыналежнасці будуць атрымліваць ад аператара пэўныя сродкі за кожную тону другасных матэрыяльных рэсурсаў, сабраных ад насельніцтва і пастаўленых на перапрацоўку на прадпрыемствы краіны.

Невыкананне вытворцамі і пастаўшчыкамі абавязкаў, устаноўленых нормамі гэтага ўказа, незаконнае або нямэтавае выкарыстанне сродкаў аператарам або атрымальнікамі сродкаў прывядуць да адміністрацыйнай адказнасці — накладання штрафу.

Указ уступае ў сілу з 1 жніўня 2012 года.

Источник: http://news.21.by/